Крымінальную справу „Рабочага руху” накіравалі ў Гомельскі абласны суд



Па справе „Рабочага руху” праходзіць дзесяць чалавек. Пракуратура падкрэслівае, што гэта былыя і дзейныя работнікі „вядучых прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь”.

„Рабочы рух” улады прызналі „экстрэмісцкім фармаваннем”. Сцвярджаецца, што асобныя актывісты планавалі варыянты блакавання вытворчай дзейнасці заводаў „Гродна Азот” і „БМЗ”.

Сяргей Шэлест, Уладзімір Жураўка і Андрэй Пагерыла абвінавачваюцца ў „паклёпе”, „здрадзе дзяржаве” і „стварэнні экстрэмісцкага фармавання і ўдзеле ў ім”.

Ганна Аблаб, Аляксандр Гашнікаў, Сяргей Дзюба, Ігар Мінец, Валянцін Цераневіч і Сяргей Шамецька — у „здрадзе дзяржаве” і „стварэнні экстрэмісцкага фармавання”.

Аляксандр Капшуль абвінавачваецца ў „незаконных дзеяннях у дачыненні да агнястрэльнай зброі”, а таксама ў „здрадзе дзяржаве” і „стварэнні экстрэмісцкага фармавання”.

Усе яны па-ранейшаму знаходзяцца пад вартай.