Кшыштаф Рыбіньскі: Еўрапейская адукацыя – важны чыннік пераадолення ўплыву рэжыму Лукашэнкі



Еўрапейскі Гуманітарны Універсітэт – беларускае ВНУ ў выгнанні – правёў у Вільні ў гарадской ратушы цырымонію ўручэння дыпломаў ЕГУ 2023. Выпускнікамі ЕГУ сёлета сталі 150 бакалаўраў і магістраў. Да 10-га ліпеня адбываецца набор абітурыентаў на новы навучальны год.

Кшыштаф Рыбіньскі

Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка пагутарыла з рэктарам ЕГУ, прафесарам Кшыштафам Рыбіньскім, пра тое, як жыве беларускі ўніверсітэт у выгнанні і ці рыхтуецца ВНУ вяртацца ў Беларусь; чаму выпускнікі ЕГУ зарабляюць у 2.5 разы больш за калег-выпускнікоў беларускіх ВНУ; чым падобныя студэнты з Беларусі і Казахстана; і як крытычнае мысленне, атрыманае ў ЕГУ, можа паўплываць на адбудову грамадзянскай супольнасці ў Новай Беларусі:

РР: Раскажыце пра тое, як жыве ўніверсітэт.

Ва ўніверсітэце вельмі шмат адбываецца. Вельмі шмат праектаў, якія звязаныя з універсітэтам. Мы працуе па прасоўванні грамадзянскай супольнасці. Гэта не толькі навучанне студэнтаў па прынцыпах дэмакратычнага грамадства, але і шмат праектаў з нашымі партнёрамі, які дапамагаюць студэнтам пасля стаць паспяховымі на рынку працы. Быць адказнымі, працягваючы свой шлях яны ўсё адно будуць працаваць над тым, каб дэмакратыя, свабода СМІ, грамадзянская супольнасць стала рэальнасцю ў Беларусі і ў рэгіёне ў цэлым. Таму гэта вельмі важная праца, вельмі цікавая, я цешуся, што я тут.

РР: Наколькі студэнты, якія навучаюцца ў ЕГУ, спраўляюцца з задачай самакіравання?

– Я разумеў, што ў Беларусі ВНУ працуюць так, як загад зверху працуе, там адсутнічае самакіраванне, адсутнічае дэмакратыя, усё працуе на карысць рэжыму. У нас канешне зусім па-іншаму, у нас поўная дэмакратыя. Я магу сказаць, што мы напэўна адзін з самых дэмакратычных ВНУ ў свеце. У нас вельмі добра развітае студэнцкае самакіраванне, якое называецца „Студэнцкі саюз”. Прадстаўнікі „Студэнцкага саюзу” уключаюцца ў працу ВНУ. Яны сябры ўсіх камісій, камітэтаў з правам галасавання. Яны рэальна ўплываюць на тое, як рухаецца ВНУ. Яны рэальна ўдзельнічаюць у кіраванні ВНУ. Калі ў нас сустрэча, а студэнтаў няма, то мы тэлефануем і пытаемся, чаму няма студэнтаў, бо іх меркаванне вельмі важна нам усім. Я рады, што можна так добра працаваць са студэнтамі і што ў іх ёсць свой уклад у развіццё нашага ВНУ.

РР: То бок студэнты ў ЕГУ незалежныя, яны могуць уносіць ініцыятывы знізу?

– У іх ёсць свае прапановы, свае планы працы. Яны выказваюць сваё меркаванне адносна таго, чым студэнты незадаволеныя, што трэба мяняць, такім чынам уключаюцца ў нашу працу.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле.

Беларускае Радыё Рацыя