Ксяндза Андрэя Вашчука судзілі за аватар і чат
Праваабарончы цэнтр “Вясна” паведаміў падрабязнасці адміністрацыйных справаў супраць пробашча каталіцкай парафіі Святога Духа ў Віцебску Андрэя Вашчука.

Ксяндза затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіКу ў Віцебску 15 ліпеня. Праз 3 дні яго асудзілі па артыкуле 23.34 КаАП („Парушэнне арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў”). Суд адбываўся ў закрытым рэжыме. Па інфармацыі праваабаронцаў, падставай стаў аватар у Facebook з бел-чырвона-белым сцягам. У матэрыялах справы таксама пазначана, што ў акаўнце ёсць і іншыя «пратэстныя» фатаграфіі, у тым ліку са сцягам Украіны. Суддзя Міхаіл Юрчанка арыштаваў яго на 15 сутак.
20 ліпеня пробашчу прысудзілі яшчэ 15 сутак адміністратыўнага арышту па арт. 19.11 КаАП. Прычынай стаў удзел у тэлеграм-чаце „free_vtb”, які прызнаны ўладамі экстрэмісцкім. У ксяндза таксама канфіскавалі тэлефон.