Ксяндза з Наваградка аштрафавалі за рэпост публікацыі 2016 года



17 ліпеня судом Наваградскага раёна разгледжана справа аб адміністрацыйным правапарушэнні, прадугледжаным ч. 2 арт. 19.11 КаАП аб адміністрацыйных правапарушэннях у дачыненні да святара Юрыя Жагарына, які ў 2021 годзе паставіў лайк і размясціў рэпост з «экстрэмісцкай» старонкі.

На святара накладзена адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе штрафу ў памеры 15 базавых велічыняў з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння (тэлефона), піша @Grodno_grab.