Курапаты – дарога смерці



35 гадоў таму, 3 чэрвеня 1988 года, у газеце “Літаратура і Мастацтва” быў апублікаваны артыкул Зянона Пазьняка “Курапаты – дарога смерці”.

Артыкул упершыню распавядаў пра гісторыю масавых расстрэлаў, здзейсненых савецкімі карнымі ворганамі ва ўрочышчы Курапаты пад Менскам. Публікацыя выклікала вялікі розгалас і ўсплёск цікавасці да тэмы камуністычнага тэрору ў Беларусі. Гэтая падзея шмат у чым сталася адпраўной кропкай для актывізацыі беларускага грамадства канца 1980-х гадоў, якое ў хуткім часе вылучыла патрабаванні аб дэмакратычных рэформах і дзяржаўнай незалежнасці Беларусі.

У кастрычніку таго года былі створаныя арганізацыя “Мартыралог Беларусі” і Беларускі Народны Фронт, які стаўся галоўным рухавіком у здабыцці Беларуссю незалежнасці ў 1991 годзе.

Беларускае Радыё Рацыя