Ларыса Крыцкая: Я лічу, што недарэмна з’ехала



Лекар агульнай практыкі з Менску Ларыса Крыцкая далучылася ў 2020 годзе да акцый пратэсту свядома. Апошняй кропкай у непрыманні рэжыму стаў кавід і адносіны ўладаў да гэтай страшнай эпідэміі, якую Лукашэнка з вясковай прастатой параіў лячыць трактарам і гарэлкай.

Ілюстрацыйнае фота.

Захацелася цывілізаванай, дэмакратычнай Беларусі, кажа Ларыса Крыцкая:

– Я лічу, што недарэмна з’ехала, бо магу хоць у чымсьці прымаць удзел, а не сядзець дома і баяцца. У Беларусі мяне звольнілі ў 2020 годзе, пасля „Маршу медыкаў”. Мяне звольнілі за „прагул”. З таго часу я не працавала, бо лічу, што працаваць у Беларусі, гэта падтрымліваць рэжым Лукашэнкі.

Паводле доктара Ларысы Крыцкай, у Беларусі будуць перамены абавязкова, таму што еўрапейская краіна не можа быць такой цёмнай, каб дазволіць над сабою дзікія эксперыменты.

Беларускае Радыё Рацыя