Лекару са Смаргоні прызначылі 6 гадоў калоніі за каментары
У Гарадзенскім абласным судзе вынеслі прысуд палітзняволенаму лекару-узісту са Смаргоні Яўгену Бужынскаму — шэсць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 50 базавых велічыняў (1850 рублёў).

Яго абвінавацілі па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса. Суддзя Ілля Собалеў разглядаў справу ў закрытым рэжыме. Пад вартай Яўген утрымліваецца восем месяцаў. Яшчэ да суда КДБ унёс яго ў спіс „асобаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці”.
Нагадаем, лекара затрымалі 9 чэрвеня 2022 года. У той дзень сілавікі ўварваліся да яго на працу, аднак на працоўным месцы яго не аказалася, бо мужчына быў на абедзе. Пасля гэтага мужчыну затрымалі дома, папярэдне перавярнуўшы ўсю кватэру.