„Лічу, што гэта помста за маю грамадзянскую пазіцыю”



Касацыйная скарга інваліда 2 групы Аляксандра Краўчука з вёскі Дзевяткі Кобрынскага раёна, разледжаная ў Берасцейскім абласным судзе, засталася без задавальнення.

Краўчук не згодзен з сумай кампенсацыі маральнай шкоды, якую па рашэнню суда Кобрынскага раёна яму павінна выплаціць прыватнае прадпрыемства ТАА «АўтаПерспектыва», кажа Аляксандр Краўчук:

– Рашэнне пра кампенсацыю мне маральнай шкоды ў суме 10 тысяч рублёў (сёння гэта не поўныя 4 тыс даляраў) пакінулі без зменаў. Пры разглядзе аналагічных выпадкаў, напрыклад, у 2018 годзе пры страце нагі дзяўчыны маральная шкода была 25 тысяч рублёў (на той момант гэта было больш 12 тыс даляраў). Я лічу, што гэта помста за маю грамадзянскую пазіцыю.

Паводле Аляксандра Краўчука, выбухам на запраўцы падчас запраўкі новага аўтамабіля газам у яго адарвала нагу. Следства па справе цягнулася 5 гадоў пры яго вялікіх высілках. Пасля траўмы ён не змог займацца сваім бізнэсам, не можа ўладкавацца на працу і дастойна ўтрымліваць сям´ю.

Беларускае Радыё Рацыя