Ліквідуюць дабрачынны фонд «Вяртанне»



У Беларусі ліквідуюць дабрачынны фонд «Вяртанне», паведамляе тэлеграм-канал Беларускай Рады культуры.

Фонд «Вяртанне» спрыяў развіццю беларускай культуры, навукі і адукацыі, напрыклад, быў спонсарам музычных конкурсаў «Заспявай.by», «Песні.by», а таксама дапамагаў у арганізацыі шэрагу недзяржаўных літаратурных прэмій («Дэбют», прэміі Ежы Гедройця, Карласа Шэрмана, Цёткі) і выданні кніг.