Лісты сталі радзей даходзіць да палітвязняў
Адзін з трох – такую ўласную статыстыку адказаў на лісты палітвязняў мае беларуска Алена Холасава.

У той жа час, такія лічбы нельга лічыць паказальнымі, паколькі з лютага 2022 года з пачаткам вайны пераважная колькасць карэспандэнцый да адрасатаў не даходзіць, распавяла суразмоўца:
– З тымі, з кім атрымалася наладзіць нейкую перапіску, была пастаянная сувязь з гэтымі людзьмі, шмат было напісана і шмат не адказана, не атрымлівала адказаў. Шмат пісалася, асабліва шмат пісалася хлопцам з Пінску, якія сядзяць у Баранавічах, гэта мая малая радзіма. Вельмі-вельмі шмат пісала, але ніводнага адказу.
Як адзначыла Алена Холасава, заўсёды варта быць гатовым да таго, што да палітвязня гэты ліст ня дойдзе. Але адміністрацыя ўстановы ў любым выпадку будзе бачыць, што пра такога чалавека не забываюць.
Беларускае Радыё Рацыя