Лукашэнка падпісаў указ аб восеньскім прызыве



Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб прызыве на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

Згодна з дакументам, у жніўні – лістападзе 2022 года плануецца прызваць на тэрміновую ваенную службы і службу ў рэзерве, мужчын, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама грамадзян прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку.

Тым жа ўказам прадугледжваецца звальненне ў запас ваеннаслужачых тэрміновай службы, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны.