Лукашэнка вызваліў ад пасады кіраўніка Следчага камітэта па Менску



Аляксандр Лукашэнка 14 лютага сваім указам вызваліў ад пасады начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па горадзе Менску генерал-маёра юстыцыі Сяргея Паско. Указ падпісаны 14 лютага.

Сяргей Паско звольнены са службы ў запас па хваробе з правам нашэння ўстаноўленай формы адзення і знакаў адрознення.

Таксама Аляксандр Лукашэнка сваім распараджэннем звольніў генерал-маёра міліцыі Мікалая Мельчанку са службы ў органах унутраных спраў у запас па ўзросце з правам нашэння ўстаноўленай формы адзення і знакаў адрознення.