Лукашэнка заявіў, што палова з запланаванай для размяшчэння расейскай ядзернай зброі ўжо ў Беларусі



Аляксандр Лукашэнка наведаў пасёлак Белавескі ў Камянецкім раёне Берасцейскай вобласці і выступіў перад жыхарамі.

Сярод іншага ён заявіў, што галоўнымі фактарамі бяспекі Беларусі з’яўляюцца ў спалучэнні і расейская ядзерная зброя, і беларуская АЭС.

„На ядзерную краіну яшчэ ніколі ніхто не нападаў. У нас атамная станцыя. Гэта, я вам скажу, вельмі моцны фактар бяспекі: калі выбухне, не дай божа, то мала не будзе і там у тым ліку. Таму з гэтай справай трэба быць вельмі асцярожнымі. Мы бачым, як ва Украіне адбываецца з гэтымі ядзернымі рэактарамі”, – працытавала Лукашэнку ягоная прэсавая служба. Згодна з паведамленнем, Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусь ужо завезлі з Расеі большую частку ядзернай зброі, якую размеркавалі па краіне.

Array