Лукашэнкаўцы хаваюць беларусаў ад іх родных і грамадскасці
Улады робяць усё, каб у родных і знаёмых палітвязняў было мінімум інфармацыі пра тое, дзе яны знаходзяцца і як сябе адчуваюць. Гэта – метад псіхалагічнага ціску не толькі на Берасцейшчыне, але і ў цэлым у Беларусі.

Адзін з прыкладаў – невядома, што адбываецца з палітвязням Палінай Шарэндай–Панасюк, – распавяла праваабаронца спадарыня Ганна, якая ў мэтах бяспекі не называе сваё прозвішча:
– З Палінай гэта такі мабыць вельмі паказальны прыклад. Выглядае, што яе наўмысна хаваюць, каб яе немагчыма было падтрымаць, таму што кейс Паліны Шарэнды-Панасюк даволі гучны, і ў яе шмат падтрымкі.
Праваабаронца дадала, што таксама ў цяперашніх умовах да палітвязняў вельмі рэдка даходзяць лісты, і часта іх пазбаўляюць сустрэч з роднымі.
Беларускае Радыё Рацыя