Лукашэнкаўцы будуць захоўваць радыеактыўныя адкіды ў гліне. Навуковец – гэта небяспечна!



На афіцыйным прававым партале Беларусі зараз ідзе грамадскае абмеркаванне праекту стратэгіі Беларусі па абыходжанню з радыеактыўнымі адкідамі.

Ілюстрацыйнае фота

Навуковец-хімік Сяргей Бесараб кажа, што дакумент змяшчае некаторыя спрэчныя пункты. Напрыклад, у ім прапаноўваюць будаваць новыя палігоны для захоўвання адкідаў у слаях глін і солі ў раёне Мазырскага газасховішча. На думку эксперта будаваць ядзерны магільнік можна ў каменні, а вось у солі ці гліне – вельмі небяспечна.

– І атрымліваецца, што яны ставяць на адну планку скальныя пароды і гліны і солі. У мяне адразу ўзнікае пытанне: хто гэты дакумент увогуле рабіў? Там міграцыя радыенуклідаў прыблізна ў 100-200 разоў меншая, чым міграцыя ў глебах. Таму і плануюцца такія вельмі доўгатэрміновыя сховішчы менавіта ў каменні. Пра гліну і тым больш пра соль ніхто ў цвярозым розуме не будзе казаць. Тут гэта праектнае абмеркаванне.

Грамадскае абмеркаванне будзе праходзіць на форуме з 3 па 13 кастрычніка. Эксперт лічыць, што абмеркаванню надаецца вельмі мала часу і ўвагі, а гутарка тым часам ідзе пра вельмі важныя рэчы – будаўніцтва новых палігонаў для захоўвання небяспечных адкідаў.

Беларускае Радыё Рацыя