„Любая інфармацыя з волі вельмі важная для палітвязня”
Хоць нейкая інфармацыя, якая для іх трапляе з волі, цяпер вельмі важная для палітвязняў. Гэта самая каштоўная падтрымка, што толькі можа быць, асабліва ў час святаў.

Пра гэта распавяла сястра палітвязня Аляксандра Кардзюкова – Марына Парыйчук. Яна адзначыла, што жыццё за кратамі выглядае штомесяц прыкладна аднолькава:
– Тэлефануе, канешне, як мае быць. Часам прапускае па невядомых прычынах. Ён трымаецца малайцом, але ён нам нічога не скажа, каб нас не засмучаць. Ён кажа, што ў яго ўсё добра: здаровы, сыты, адзеты. Нічога такога нам не кажа.
Палітвязню Аляксандру Кардзюкову прад’яўлены адразу два палітычна матываваныя артыкулы крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь – гэта артыкул 363 або Супраціўленне супрацоўніку міліцыі ці іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак, і артыкул 139 або забойства. Прысуд – дзесяць гадоў зняволення. За кратамі з жніўня 2020 года.
Беларускае Радыё Рацыя