„Кожнае турэмнае знявольванне для мяне — гэта смерць”



Палітзняволены блогер і грамадскі актывіст Мікалай Клімовіч, які памёр у «Віцьбе», меў інваліднасць II групы з прычыны захворвання сардэчнай сістэмы, перанёс інсульт і складаную аперацыю на сэрцы.

Негледзячы на гэта, пінскі суд прызначыў яму зняволенне. Перад прысудам блогер выказаўся, што можа памерці за кратамі. Адвакат на судзе падкрэсліваў небяспеку турэмнага тэрміну. Мікалая этапавалі ў віцебскую калонію № 3 каля двух тыдняў таму – яго везлі праз усю Беларусь. У зняволенні мужчына вытрымаў крыху больш за два месяцы.

«Любое турэмнае знявольванне для мяне — гэта смерць, таму што я павінны быць пад сталым наглядам урача, прымаць вялікую колькасць моцных лекаў. Я магу не вытрымаць нават месяца».

Вясна