„Людзі самі робяць настрой святочным”
Наколькі гэта магчыма людзі самі робяць настрой святочным, але на вуліцах, асабліва ўначы, нічога не падсвечваецца. Так цяпер выглядае Калядны ды Навагодні Львоў у часе вайны.

Усе неяк прыстасоўвацца да адсутнасці працяглы час электрычнасці, – распавяла беларуска Ірына Гарэлікава:
– Вельмі сумна выглядае. Мы з мужам вельмі любілі ездзіць па начах і катацца па Львову. Усе нашы храмы, усё было падсвечана. Было так прыгожа. Мы ездзілі ў гадзіну-другую, натуральна пробак няма, машын няма. Мы вельмі любілі так катацца па Львову. Але на сёння – усё. Нічога, мы гэта перажывём.
Вайна ва Украіне ідзе 307 дзён. Апошніх два месяцы пасля расейскіх атак назіраюцца сур’ёзныя праблемы з падачай электрычнасці, цяпла і вады.
Беларускае Радыё Рацыя