Люцыя Чыркі: Пасля Беларусі цяжка паверыць, што прадстаўнік улады – гэта не пагроза



Журналістку Швейцарскага тэлебачання Люцыю Чыркі затрымалі ў Менску наўпрост на вуліцы, у нядзелю, 31-га студзеня. Сваім досведам працы ў Беларусі журналістка падзяліліся падчас анлайн-сустрэчы, арганізаванай Прэс-клубам Беларусі.

Кажа Люцыя Чыркі:

– Канешне для многіх людзей абсалютна незразумела, што адбываецца. У нас, калі ўбачыш паліцэйскага на вуліцы, табе не страшна, калі ты бачыш мікрааўтобус, табе не страшна. „Бусафобія” у мяне таксама была пасля гэтага. Канешне для людзей у Швейцарыі зусім незразумела, бо для іх прадстаўнік улады – гэта не пагроза.

Па словах Люцыі Чыркі, міжнароднай журналісцкай супольнасці, у тым ліку і швейцарскай, варта больш асвятляць падзеі з жыцця дэмакратычнай апазіцыі Беларусі. На сённяшні дзень, пасля рэзкай увагі да Беларусі ў 2020 годзе, на фоне вайны ва Украіне цікавасць да краіны рэзка ўпала і звязана выключна з ваеннымі настроямі Лукашэнкі, як саюзніка Пуціна.

Беларускае Радыё Рацыя