Мабільную аплікацыю „Новая Беларусь” спампавалі тысячы чалавек



Мабільную аплікацыю „Новая Беларусь” спампавалі больш за 10 тысяч чалавек. Пра гэта паведаміў адзін са стваральнікаў прыкладання, IT-прадпрымальнік Яраслаў Ліхачэўскі.

„Мэта — дасягнуць 25-30 тысяч чалавек да канца тэставага перыяду. Пакуль што мы ідзём вельмі добра”, – сказаў распрацоўшчык.

Яраслаў хоча, каб цягам наступных 3–6 месяцаў, да праекту „Новая Беларусь” далучалася як мага больш актыўных беларусаў са сваімі ідэямі, бізнесамі, сэрвісамі ды энергіяй.

Спампаваць і пратэставаць можна:

– на Android

– на iOS