Магчымыя наступствы пашпартнага прымусу для беларусаў
Беларусы ў сацыяльных сетках працягваюць бурлівае абмеркаванне новага масавага парушэння правоў чалавека з боку рэжыму Лукашэнкі. Тэмк пазбаўлення магчымасці апераваць з-за мяжы сваімі пашпартамі: замяняць ці працягваць свой дакумент грамадзяніна, а таксама прадаваць ці дарыць сваю нерухомасць ды іншыя актывы ў Беларусі.

Абазначаная і нечаканая для большасць «пашпартная справа» можа мець дзве мэты. Першая – прымус да вяртання ў краіну. Альбо ў выпадку маёмасных справаў, альбо ў выпадку калі чалавек не гатовы нават будучы за мяжой мяняць сваё грамадзянства.
Наагул колькасць тых, хто пачне падавацца на міжнародную абарону ці палітычны прытулак пакажа колькі беларусаў вагаліся што да свайго статусу.
І канешне, «гудбай Грузія» цяпер стане слоганам для многіх. Адна з самых вялікіх дыяспараў беларусаў знаходзіцца ў Грузіі, і людзям трэба будзе ехаць у Еўропу, каб атрымаць нацыянальны праязны дакумент адной з краінаў Еўразвязу, бо такі дакумент адкрывае магчымасць для вандровак па дастаткова вялікай колькасці краін.
Другая магчымая мэта юрыдычнага вандалізму – гэта адцісканне нерухомасці ва ўласнасць дзяржавы, то бок у кішэню Лукашэнкі.
Не магчыма? У краіне яшчэ ў 1996 годзе была выцертая канстытуцыя як юрыдычная функцыя. А ад 2020 году закона няма ў прынцыпе.
Калі ўлада можа адкрыта забіваць мірных людзей, нішто не спыніць абрабаваць грамадзяніна.
І яшчэ вельмі важны аспект, які не ўсе разумеюць. Грамадзянства – гэта статус, а пашпарт – усяго толькі папера. Нават калі вы атрымаеце міжнародную ахову і нацыянальны праязны дакумент у той ці іншай краіне, вы ўсё роўна застаяцеся грамадзянінам Беларусі.
І нават калі атрымаеце іншае грамадзянства, вас так проста не могуць пазбавіць беларускага грамадзянства. Пакуль.
А вось возьмуць, і прыдумаюць, што хто не быў на тэрыторыі Беларусі пэўны час, пазбаўляецца і грамадзянства, і ўласнасці.
Не так рэзка, як бальшавікі рабілі, але падобна. Бо калі чалавек баіцца ехаць у Беларусь, значыць ён ідэйны вораг.
Пакуль я агучыў магчымыя варыянты развіцця падзеяў, але факт у масавым парушэнні правоў чалавека.
За лета мас-медыя троху падзабыліся пра падзеі ва Украіне. Там і праўда адноснае зацішша на франтах. Але гэта не значыць, што чаканага маштабнага наступу ЗСУ не будзе.
Кожны крок украінскага салдата наперад – страх для лукашыста. Бо лукашыст саўдзельнік у агрэсіі, і можа атрымаць па заслугах. Паляванне на суграмадзянаў паводле палітычных матываў – гэта таксама падтрымка агрэсіўнай палітыкі Крамля.
Лукашысту важна сёння правярнуць свае афёры, каб было з чым бегчы куды далей.
Афёры з нерухомасцю ўразных групаў насельніцтва рабілі з капітана па званні на пасадзе ўчастковага генерал-маёрам міліцыі.
Тое, што Лукашэнка не вечны, прычым, раптоўна не вечны, ведаюць і так званыя «сілавікі».
Сочым. Пацяг будзе.
Беларускае Радыё Рацыя