Магілёўскі святар Віталій Чабатар арыштаваны на 15 сутак
Пра гэта паведамляе @christianvision. Па якім артыкуле арыштавалі Чабатара — невядома.

Нагадаем, магілёўскі святар быў затрыманы 17-га лістапада. Айцец Віталій Чабатар належыць да Ордэну кларэтынаў і працуе ў Магілёве з 2007 году. У студзені 2018 біскуп Аляксандр Яшэўскі прызначыў яго віцэ-дэканам Магілёўскага дэканата. Ён з’яўляецца вікарыем мясцовай парафіі св. Антонія Падуанскага.
Вясна