Манахаў, выселеных з Кіева-Пячэрскай лаўры, гатовыя прытуліць у Беларусі



Беларуская праваслаўная царква гатовая пасяліць манахаў з Кіева-Пячэрскай лаўры на сваёй тэрыторыі ў выпадку высялення з манастыра, гаворыцца ў заяве Сіноду.

Іерархі БПЦ выступілі супраць „выгнання браціі Кіева-Пячэрскай лаўры з манастыра”.

Сінод РПЦ у Беларусі таксама выказаў заклапочанасць інфармацыяй аб нібыта запланаваным «вывазе ўкраінскімі ўладамі ў Еўропу святыняў і мошчаў з Кіева-Пячэрскай лаўры» – пра што заяўлялі расейскія афіцыйныя СМІ і што абверг міністр культур Украіны Аляксандар Ткачэнка.

Беларускае Радыё Рацыя