Маргарыта Касабуцкая: Не верыцца, што будзе амністыя



Амаль не верыцца, што амністыя здарыцца, але заўсёды застаецца вера на нешта лепшае. У гэтым перакананая жонка кобрынскага палітвязня Віталя Жука Маргарыта Касабуцкая.

Віталь Жук

Апошнім часам усё адбываецца наадварот — ціск на тых, хто праходзіць па крымінальных палітычна матываваных справах, толькі ўзмацняецца, — распавяла яна:

– Ён мне не тэлефануе, бо ў ПКТ. Гэта будзе да снежня, да 8-га, калі дакладна. Піша, многа піша. Цяжка канешне, доўгі тэрмін ён ужо знаходзіцца сам у гэтай камеры. Стан цяжкі, восень, халодна. Піша, што са здароўем праблемы, бо ён перахварэў прастудай, спіну сарваў.

Палітвязню з Берасцейшчыны Віталю Жуку прысуджана 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Падставай стаў артыкул 368 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь або абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Беларускае Радыё Рацыя