Марына Касінерава: Беларускіх палітвязняў трэба падтрымліваць усімі даступнымі спосабамі
Усе даступныя спосабы для падтрымкі беларускіх палітвязняў заклікае надалей выкарыстоўваць прадстаўніца ініцыятывы dissidentby Марына Касінерава. Гэта можа быць як дапамога знутры Беларусі, так і па-за яе межамі, – адзначыла грамадская дзяячка:
– На шчасце, пакуль нічога не забаронена з боку таго чалавека, хто дапамагае, то гэта яшчэ можна рабіць. Безумоўна, можна пісаць лісты. Хаця б спрабаваць гэта зрабіць, бо так ці інакш гэта ўсё бачыць адміністрацыя таго месца, дзе чалавек знаходзіцца, ці гэта СІЗА, турма ці калонія. Навак калі з 50 лістоў чалавек атрымае адзін ліст – гэта вельмі важна і дапамагае чалавеку там.

Марына Касінерава дадала, што ўсе звесткі пра палітвязняў, у тым ліку іх даты дня нараджэння і месцы знаходжання прадстаўленыя на сайце https://dissidentby.com.
Беларускае Радыё Рацыя