Марына Матросава: Гэтая думка з’яўлялася, але вельмі не хацелася з’язджаць

З палітычных прычынаў з Беларусі ў Польшчу пераехала беларуска, IT-спецылістка Марына Матросава. Два гады таму яна адчула, што знаходзіцца надалей на радзіме будзе для яе небяспечна, зрабіла візу і адразу ж спакавала вялізкі, — расказала сама суразмоўца:
— Я прыехала ў Польшчу амаль два гады таму, у канцы жніўня 2021 году. У пратэстах брала удзел, мяне некалькі разоў затрымлівалі, актыўна валанцёрыла, менеджарыла перадачы Сцяпану Латыпаву, жыла на той плошчы Перамен, была актыўная там, пісала ў чатах, данаціла. Можна сказаць, мне можна было б дзясятку крымінальных артыкулаў прыпісаць. Першая палова 2021 году была цяжкая, гэтая думка з’яўлялася, але вельмі не хацелася з’язджаць. Але летам, калі быў разгром медыяў, актывістаў саджалі, валанцёраў „Страны для жызни“ саджалі, стала дужа цяжка, немажліва было працаваць, а я працую ў IT, заўжды нейкая інтэлектуальная праца, а калі штодня думаеш, што прыйдуць па мяне сёння ці не, то вялікі стрэс. Урэшце, я адважылася на гэта. Я зрабіла візу Poland Business Harbor — кампанія мая на той момант ужо адкрыла офіс ва Уроцлаве.
Беларуска Марына Матросава вельмі хацела б вярнуцца ў Беларусь, але пры дзейснай уладзе для сябе такой магчымасці не бачыць.
Беларускае Радыё Рацыя