Марына Золатава засталася без адваката



Аксана Белая, адвакат журналісткі, палітычнай зняволенай Марыны Золатавай, суд над якой ідзе літаральна зараз, не прайшла атэстацыю. Стаж працы Аксаны Белай у адвакатуры – амаль 20 гадоў. І вось цяпер, калі адвакат абараняла ў гучным судовым працэсе адну з самых вядомых прадстаўніц беларускай незалежнай журналістыкі, кваліфікацыйная камісія Мінюста прызнала, што дасведчаны адвакат “недастаткова кваліфікаваная” і не можа выконваць свае абавязкі.

Як адзначае “Народная Воля”, пасля 2020 года 81 беларускі адвакат быў пазбаўлены ліцэнзіі.