Марыя Калеснікава ўпершыню пазваніла з калоніі бацьку
Аляксандр Калеснікаў змог пагутарыць са сваёй дачкой, піша канал Віктара Бабарыкі. Калеснікава кажа, што ў яе ўсё добра, наколькі гэта магчыма ва ўмовах зняволення. Марыя перадае прывітанне камандзе і ўсім беларусам — вельмі сумуе па ўсіх. У калоніі палітзняволеная шые летнія курткі з кішэнямі. Атрымліваецца няблага, але пакуль няхутка.
Маленькая радасць: купіла марозіва ўпершыню з моманту затрымання. Нагадаем, што кіраўніцу штаба Бабарыкі Марыю Калеснікаву 6 верасня 2021 года асудзілі на 11 гадоў калоніі.