Марыю Калеснікаву перавялі з медчасці ў атрад
Палітзняволеную Марыю Калеснікаву перавялі з медчасці ў атрад. Пра гэта паведамляе тг-канал Віктара Бабарыкі.

Марыя ўжо пачала працаваць, але стамляецца пасля змены.
Крызіс са здароўем у палітзняволенай пачаўся 28 лістапада, калі „да праблем з ціскам, млоснасцю і прытомнасцю дадаўся пакутлівы боль у страўніку”. Пасля гэтага Калеснікавай зрабілі аперацыю. Перад шпіталізацыяй, яе змясцілі ў ШІЗА на 10 сутак. Там было вельмі холадна, праз што палітзняволеная амаль не спала. Некалькі разоў яна губляла прытомнасць, у яе быў павышаны ціск і млоснасць. У тым ліку яна страціла прытомнасць у душы і пры падзенні падрапала ногі, піша ПЦ Вясна.
Марыя Калеснікава адбывае пакараньне ў ПК №4 ў Гомелі.