Масавыя затрыманні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі
Аб гэтым паведамляе „Радыё Свабода”. Супрацоўнікі КДБ затрымалі сама меней 7 чалавек, сярод якіх намесьнік дырэктара ў навуцы і загадчыкі аддзелаў.

14 жніўня на пасаду дырэктара архіву прызначылі Міхаіла Глушакова, які працаваў да гэтага кансультантам аднаго з дэпартамэнтаў Міністэрства юстыцыі. Паводле зьвестак «Нашай нівы», ён працяглы час працаваў у КДБ.