Масавыя затрыманні ў Полацку і Наваполацку
10 месяцаў таму
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у Полацку і Наваполацку КДБ затрымана каля 20 чалавек, якія кантактавалі з Ерамеевым.
Як стала вядома „Позірку”, 9 снежня ў Полацку і Наваполацку (Віцебская вобласць) супрацоўнікамі Камітэта дзяржаўнай бяспекі затрымана каля 20 чалавек.
Мяркуецца, што яны кантактавалі з Сяргеем Ерамеевым, раней затрыманым ФСБ Расеі па падазрэнні ў падрыве цягнікоў на Байкала-Амурскай магістралі.
Паводле інфармацыі крыніцы “Позірку”, якая пажадала застацца неназванай, “КДБ правяло ператрусы, канфіскацыі мабільных тэлефонаў і допыты”.
Беларускае Радыё Рацыя