Маскву атакавалі беспілотнікі: пашкоджаны будынак побач з Мінабароны РФ
Расейскія СМІ і тэлеграм-каналы паведамляюць пра атаку беспілотнікаў на Маскву, пашкоджаны будынак побач з Міністэрствам абароны, яшчэ адзін беспілотнік трапіў у бізнэс-цэнтр «Леруа Мерлен».

Каля 4 гадзін раніцы тэлеграм-канал «Shot» паведаміў пра атаку дронаў на расейскую сталіцу, з-за чаго над мостам было чуваць гукі выбухаў. Паведамляецца, што цяпер інфармацыі пра загінулых і пацярпелых няма, піша «Украінская праўда». Агенцтва ТАСС са спасылкай на экстранныя службы пацвердзіла, што аскепкі беспілотніка выяўленыя на Камсамольскім праспекце, а яшчэ адзін беспілотнік трапіў у гмах бізнэс-цэнтра на вуліцы Ліхачова.
Мэр Масквы Сабянін паведаміў, што каля 4 гадзін раніцы зафіксаваныя ўдары беспілотнікаў па двух нежылых будынках. Паводле яго, сур’ёзных разбурэнняў і пацярпелых няма. Адзначаецца, што на Камсамольскім праспекце і вуліцы Ліхачова перакрыты рух аўтатранспарту.
Беларускае Радыё Рацыя