Маці беларускіх вайскоўцаў аб’ядноўваюцца, каб не дапусціць адпраўкі сваіх сыноў на вайну
Маці беларускіх вайскоўцаў, якія цяпер праходзяць тэрміновую службу, а таксама хлопцаў, якіх толькі прызываюць, аб’ядноўваюцца, каб не дапусціць адпраўкі сваіх сыноў на вайну ва Украіну – паведамляе “Белсат”.

Жанчыны з розных куткоў Беларусі падпісваюцца пад калектыўным зваротам да начальнікаў вайсковых частак нашай краіны. “Гатовыя закрываць сваімі целамі дарогу, каб не пусціць сыноў на гэтую вайну”, – заяўляюць жанчыны.