Медыкі пачалі запрашаць грамадзянаў на дыспансерызацыю
Медыкі пачалі запрашаць грамадзянаў на дыспансерызацыю ў сувязі з адсутнасцю попыту на новую паслугу.

Зараз заклікаюць прайсці агляд асобаў народжаных з 1984 па 2005 год, гэта катэгорыя, якой праходзіць дыспансерызацыю трэба раз на тры гады. Пакуль запрашэнне ў асноўным распаўсюджваецца ў сеціве.
Лекарка Надзея Яхімчук распавяла, як выглядае алгарытм абследавання:
– Распрацаваны сапраўдны алгарытм абследавання. Калі прыходзіць пацыент, то ён адпраўляецца здаваць аналізы – агульны крыві, аналіз мачы і г.д., праходзіць флюраграфію, электракардыяграму абавязкова. Усе гэтыя метады скрынінгавыя і накіраваныя на тое, каб за мінімальны прамежак часу атрымаць максімальны аб’ём інфармацыі пра стан здароўя.
Суразмоўца дадае, што калі ў ходзе агляду ў лекараў узнікнуць нейкія сумневы ці падазрэнні адносна стану здароўя, то грамадзяніна накіруюць на паглыбленае абследаванне.
Беларускае Радыё Рацыя