Менчука асудзілі на два гады „хатняй хіміі” за абразу прадстаўніка ўлады
У судзе Кастрычніцкага раёна Менска 29 жніўня асудзілі Андрэя Праташчыка паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады).

Суддзя Алена Жывіца прызначыла Андрэю два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу („хатняй хіміі”) і штраф памерам 200 базавых велічыняў (7400 рублёў).
Андрэй мае вышэйшую адукацыю, працуе дырэктарам у адкрытым акцыянерным таварыстве і гадуе непоўнагадовае дзіця.
Крыніца: t.me/viasna96