Менскую экскурсаводку затрымалі за „некарэктныя выказванні на адрас Лукашэнкі”



У Менску затрымалі экскурсаводку і блогерку Святлану Грышкевічперадае mediazona.by.

У праўладных каналах з’явілася „пакаяльнае” відэа з дзяўчынай. Святлана кажа, што на адной з экскурсій „дапусціла некарэктныя выказванні на адрас Лукашэнкі”. Жанчыне прысудзілі 12 сутак арышту за «дробнае хуліганства».

Гэта не першае затрыманне экскурсаводаў у Менску. Раней падчас экскурсіі быў затрыманы экскурсавод Ігар Хмара.

Беларускае Радыё Рацыя