Мікалай Аўтуховіч абвясціў «сухую» галадоўку
Стала вядома, што на знак пратэсту супраць блакавання карэспандэнцыі падчас сённяшняга паседжання Мікалай Аўтуховіч абвясціў «сухую» галадоўку.

Мікалай Аўтуховіч паскардзіўся, што яму перадаюць лісты толькі ад маці, і паведаміў, што не атрымлівае газеты. На знак пратэсту зняволены заявіў, што абвяшчае «сухую» галадоўку. Пра гэта стала вядома з тэлеграм-каналу журналісткі «СБ» Людмілы Гладкай.
Раней, 29 чэрвеня, «сухую» галадоўку на знак пратэсту супраць няспынных здзекаў сілавікоў і парушэння сваіх правоў распачаў Уладзімір Гундар.
Зараз праваабаронцам стала вядома, што 61-гадовы фігурант «справы Аўтуховіча» вырашыў спыніць галадоўку, бо «з’явіліся некаторыя вынікі». Таксама вядома, што Уладзіміра — інваліда ІІ групы — прасіў спыніць галадоўку і Мікалай Аўтуховіч.
Фота: t.me/viasna96