Мікалай Статкевіч знаходзіцца ў медсанчастцы калоніі



Мікалай Статкевіч знаходзіцца ў медсанчастцы калоніі — у яго дыягнаставалі пнеўманію.

Пра гэта паведаміла  жонка палітвязня Марына Адамовіч: “Сёння да Міколы Статкевіча не пусцілі адваката. Прычына? Патлумачылі клопатам аб яго здароўі. Мікалай — у медсанчастцы. У яго пнеўманія. Пасля трох ранейшых „кавідаў”. 

Мікалай Статкевіч быў затрыманы 31 траўня 2020 года. Яго асудзілі на 14 гадоў калоніі асаблівага рэжыму, абвінаваціўшы ў арганізацыі масавых беспарадкаў.

Беларускае Радыё Рацыя