Мікалая Казлова перавялі ў магілёўскую турму, не чакаючы разгляду апеляцыі



Не чакаючы разгляду апеляцыйнай скаргі на рашэнне суда, кіраўніка Аб’яднанай грамадзянскай партыі перавезлі з Менска ў Магілёў.

Нагадаем, Мікалай Казлоў быў асуджаны на два з паловай года пазбаўлення волі за ўдзел разам з калегамі па партыі ў адным з маршаў пратэсту.

Адбываць пакаранне Мікалай Казлоў будзе ў Магілёве. Цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары магілёўскай турмы №4. У мінулую суботу менавіта адсюль выйшаў на волю член Аб’яднанай грамадзянскай партыі, вядомы блогер Аляксандр Кабанаў.

Усяго цяпер за кратамі знаходзяцца дванаццаць членаў АГП. Тыя, хто пакуль у следчым ізалятары, чакаюць абскарджання прысудаў.

Беларускае Радыё Рацыя