Мікалая Статкевіча перавялі ў іншую «адзіночку»



Палітыка Мікалая Статкевіча перавялі з паўпадвальнай камеры ў іншую «адзіночку», на 7 см шырэйшую.

Мікалай Статкевіч

Пра гэта палітвязень паведаміў у лісце да сваёй жонкі Марыны Адамовіч:

– Зараз ён знаходзіцца як бы ў ПКТ, таму ўмовы, як я разумею пагоршаныя, у тым ліку і ў параўнанні са звычайнай камерай. Гэта вельмі вузкая камера, яна шырынёй дзесьці метр. Зараз яго перавялі ў камеру, якая сантыметраў на сем шырэйшая. Раней ён казаў, што па той старой камеры тры крокі. Зараз ён можа зрабіць ад сцяны да сцяны пяць крокаў, няхай ужо не вельмі вялікіх.

Цалкам слухайце ў далучаным файле:

Новая камера Мікалая Статкевіча мае чорную столь і сцены, відавочна, праз вільгаць.

Нагадаем, што палітык быў затрыманы 31 траўня 2020 году ў Менску. Летась яму прысудзілі 14 гадоў зняволення ў калоніі асаблівага рэжыму. Тэрмін адбывае ў глыбоцкай калоніі № 13. Амаль месяц таму палітвязня змясцілі на паўгода ў адзіночную камеру. Апошні ліст ад Статкевіча, які атрымала ягоная жонка, датаваны 22-ім жніўня.

Беларускае Радыё Рацыя