Мікіта Мацюшчанкаў: Беларусь і Ямайка – сусветныя лідары па прызнаных КПЧ парушэннях правоў чалавека
Фонд салідарнасці BYSOL правёў адмысловы вебінар, прысвечаны абароне правоў беларусамі на міжнародным узроўні, калі ўсе сродкі ў Беларусі ўжо вычарпаны.

Пра адсутнасць пераследу грамадзян за такія звароты распавёў юрыст-міжнароднік праваабарончай арганізацыі Respect – Protect – Fulfill Мікіта Мацюшчанкаў:
– Мне невядома пра выпадкі, калі б людзей праследавалі толькі за падачу звароту ў Камітэт па правах чалавека. За невыкананне няма ніякіх санкцый, у гэтым і праблема. Беларусь ніколі іх не выконвала. Беларусь у топ – два, можа быць ужо на першым месцы па колькасці рашэнняў у цэлым і па колькасці парушэнняў, дзе былі выяўлены парушэнні. Другая краіна – гэта Ямайка.
Па словах юрыста-міжнародніка, на пераслед з боку ўладаў з прычыны падачы заяву ў КПЧ грамадзянін Беларусі можа падаць асобную скаргу. Агулам большасць справаў з Беларусі, якія разглядаюцца камітэтам, датычацца парушэння права на свабоду сходаў і пераследам за забастоўкі пасля жніўня 2020 года.
Беларускае Радыё Рацыя