Міколу Чарнавуса павінны вызваліць 20-га лютага



Мікола Чарнавус (малодшы), які адбывае 15-суткавы тэрмін у ізалятары часовага ўтрымання Баранавіцкага ГАУС, будзе вызвалены толькі 20 лютага.

Мікола Чарнавус (старэйшы) і Мікола Чарнавус (малодшы).

У залік па адміністрацыйнай справе не ўвайшлі тыя дні, якія адразу адбываў па крымінальнай. У ізалятары спіць на голых нарах, захварэў, прынялі першую перадачу з невялікай колькасцю прадуктаў, кажа яго бацька Мікола Чарнавус (старэйшы):

Напісаў у суд: „Калі вызваляць сына?”. Адвакаты кажуць 19-га, а ізалятар кажа 20-га. Мікола даслаў ліст, што яго ў пятніцу вызваляць. Я яму тэрмінова напісаў ліст: „Мікола, не настройвайся на пятніцу, а на нядзелі ці панядзелак”. Сала яму перадаў, часнаку дзве цыбуліны, бо ён там захварэў. 2 літры вады ўзялі, бо 0,5 бралі.

2-га лютага Мікалая Чарнавуса забраў з дому АМАП за рэпост экстрэмісцкага матэр’ялу ў інтэрнэце, за што быў пакараны арыштам у 15 сутак. Пад час ператрусу знайшлі майку з выявай Лукашэнкі. Выяву служывыя палічылі абразай. Завялі крымінальную справу за абразу Лукашэнкі.

Скарга на незаконнае рашэнне Баранавіцкага раённага суда па адміністрацыйнай справе накіравана Мікалаем.

Беларускае Радыё Рацыя