Мінабароны абвясціла пра вучэнні непадалёк ад Гародні
Сёння, 7 жніўня, пачынаюцца камандна-штабныя вучэнні шостай асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады.

Яны будуць праходзіць на палігоне Гожскі і ўчастках мясцовасці ў Гарадзенскай вобласці, паведаміла Мінабароны Беларусі ў сваім тэлеграм-канале. Падчас вучэнняў будуць адпрацаваныя пытанні кіравання падраздзяленнямі ў ходзе вядзення баявых дзеянняў, а таксама пытанні тактычнай медыцыны.
Адзначаецца, што пры падрыхтоўцы актыўна выкарыстоўваўся досвед вайны ва Украіне, а менавіта: шырокае прымяненне беспілотных лятальных апаратаў; цеснае ўзаемадзеянне танкавых і мотастралковых падраздзяленняў з падраздзяленнямі іншых родаў войскаў.