Мінабароны вывела ў поле «Ураганы» і «Паланэзы»



Міністэрства абароны вывела ў поле рэактыўныя сістэмы „Ураган” і „Паланэз”. Праводзіцца выхад з асабовым складам рэактыўнага артылерыйскага дывізіёна 231-й артылерыйскай брыгады. Як паведамілі ў прэс-службе абароннага ведамства, вайскоўцы павінны вывучыць абедзве сістэмы і прайсці навучанне працы на «Паланэзе». У найбліжэйшы час яго паставяць на ўзбраенне 231-й артылерыйскай брыгады. У час збору таксама будзе адпрацавана нанясенне ракетных удараў ва ўзаемадзеянні з беспілотнымі авіяцыйнымі комплексамі.

Беларускае Радыё Рацыя