Міністэрства аховы здароўя рэкамендавала ўстановам адукацыі ўзмацніць прафілактычныя захады
Міністэрства аховы здароўя Беларусі рэкамендавала ўстановам адукацыі ўзмацніць прафілактычныя захады па папярэджванню сезонных рэспіраторных інфекцый і грыпу.

Перадусім нагадаць вучням і іх бацькам праз адмысловыя інфармацыйныя сустрэчы неабходнасць выканання правіл асабістай абароны і гігіены. Гэта абумоўлена павелічэннем захворванняў сярод непаўнагадовых.
Настаўніца Таццяна Кубрак распавяла, што зараз у школах вядзецца штодзённы маніторынг:
– У нас ёсць форма справаздачы, дзе мы пазначаем, колькі ў нас на сёння дзяцей, колькі адсутнічае па прычыне захворвання, а таксама па прычыне ВРВІ і грыпу, гэтую інфармацыю прадстаўляем асобна. Класныя кіраўнікі і выхавацелі абавязаныя патэлефанаваць бацькам і высветліць прычыну, чаму дзіця не прыйшло. Калі ВРВІ і грып, то гэта плюс да маніторынгу.
Медыкі раней папярэджвалі, што ўздым захворванняў пачнецца з канца студзеня – пачатку лютага. Асабліва пагаршэнню эпідэміялагічнай сітуацыі спрыяе няўстойлівае надвор’е.
Беларускае Радыё Рацыя