Міністр аховы здароўя Піневіч: Мы прыйшлі ў эпоху вірусаў
Пандэмія каронавіруса ў Беларусі падышла да канца, аднак гэта не падстава расслабляцца ні жыхарам краіны, ні супрацоўнікам сферы аховы здароўя. “Мы прыйшлі ў эпоху вірусаў”. Пра гэта заявіў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, піша БелТА.
Па словах міністра Піневіча, ва ўмовах цяперашняй эпідэміялагічнай сітуацыі прасочваецца трыдэмія. “Гэта працэс, калі захоўваецца каронавірус на вельмі нізкай актыўнасці, ёсць праблема віруса грыпу і рэспіраторных вірусаў. Усё гэта сфармавала тую клінічную і эпідэміялагічную карціну, якую цяпер бачым: хварэюць у асноўным дзеці, пажылыя людзі”, — распавёў ён. Паводле міністра, цяпер паказчыкі захворванняў зменшыліся, у тым ліку з прычыны таго, што ў школах былі канікулы, і бягучая сітуацыя захаваецца да лютага.
