Мінуў год, як Уладзімір Мацкевіч знаходзіцца ў турме



Уладзімір Мацкевіч правёў у няволі 365 дзён, але яго мысленне і справа не спыняюцца: выходзяць кнігі, з’явіўся сайт, ствараецца аўдыё-праект.

Чалавек Мацкевіч ужо год, з 4 жніўня 2021 года, у турме, але на філосафа Мацкевіча гэта не паўплывала. Мацкевіч заўсёды выдатна ўсведамляў і гэтую перавагу, і звязаную з гэтым адказнасць. Іранічна, на ўсе папярэджанні аб арышце ён адказваў: „Я ж – філосаф, я – ваша думка, хто ж мяне пасадзіць?”.

За гэты год выйшлі дзве новыя кнігі Уладзіміра Мацкевіча – “Адказваючы за сябе. Зацемкі філосафа са шкодным характарам» і «Свабода і мысленне. Эсэ аб грамадзянскай супольнасці». У першай кнізе Мацкевіч звяртаецца да неабходнасці філасофіі для ўладкавання краіны. „Ні адна рэвалюцыя не магчымая без сучаснай і адначасовай ёй філасофіі”, – піша ён. У другой кнізе ён аналізуе грамадзянскую супольнасць, якая пераўтворыць Беларусь, асвойваючы і ўстанаўліваючы кантроль над усімі абласцямі жыцця нацыі.

У лютым 2022 года В.Мацкевіч аб’явіў галадоўку. Ён патрабаваў змены характару следчых дзеянняў у дачыненні да яго: калі вы мяне сабраліся судзіць, то судзіце неадкладна! І гэта было тым дзеяннем, якое выклікала самую шырокую грамадскую рэакцыю. У падтрымку Мацкевіча выказаліся сотні навукоўцаў, літаратараў, філосафаў з усяго свету, сярод якіх аўстралійскі філосаф Пітэр Сінгер, польскі інтэлектуал Адам Міхнік, грузінскі філосаф Гіа Нодыя, венгерскі дысідэнт і пісьменнік Далош Д’ёрдзь і многія іншыя.

23 чэрвеня гэтага года Мацкевіч быў прыгавораны да 5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму. Колькі з гэтага тэрміну трэба правесці Мацкевічу ў турме? Колькі трэба будзе правесці іншым палітычным зняволеным?

Мацкевіч сказаў бы, што гэта залежыць ад нас, ад нашых асабістых дзеянняў і рашэнняў, з якіх складаецца сукупнае дзеянне грамадзянскай супольнасці.

І пра гэта важна гаварыць з Мацкевічам-філосафам, з яго тэстамі і ідэямі, згаджаючыся ці спрачаючыся, працягваючы філасофскую размову або дзейнічаючы з практычнай пазіцыі.

Калегі Уладзіміра Мацкевіча, кампанія „Філосаф у турме”, запускаюць персанальны сайт філосафа і метадолага https://matskevich.org/. На ім ужо можна знайсьці асноўныя кнігі, тэксты, відэа і адукацыйныя курсы. І ён будзе папаўняцца матэрыяламі розных гадоў і на розныя тэмы.

4 жніўня 2022 года на платформе Kikstarter стартуе кампанія па запісе аўдыёкніжкі „Свабода і Мысленне: эсэ аб грамадзянскай супольнасці”, задуманая шэрагам грамадзянскіх ініцыятыў, у тым ліку выпускніцамі(-камі) Лятучага універсітэта, чытачамі Мацкевіча, якія хацелі б падзяліцца яго ідэямі з вялікай колькасцю. актыўных людзей Беларусі. Партнёрамі з’яўляюцца Нацыя Лідараў, Беларусы Замежжа, Беларускі Маладзевы Хаб, Маланка, Zubr, Лятучы ўніверсітэт, кампанія „Філосаф у турме”.

Цяпер Уладзімір Мацкевіч знаходзіцца ў Магілёве, СТ №4.