Мінюст Беларусі пазбавіў ліцэнзій яшчэ некалькіх адвакатаў



Кваліфікацыйная камісія па пытаннях адвакацкай дзейнасці пры Мінюсце Беларусі правяла чарговую атэстацыю адвакатаў Гомельскай абласной, Менскай гарадcкой калегій адвакатаў. Па яе выніках камісія заявіла, што адвакаты Марына Вараб’ёва і Святлана Пятроўская ня могуць выконваць свае прафесійныя абавязкі нібыта з-за “недастатковай кваліфікацыі”.

Таксама камісія спыніла ліцэнзій на ажыццяўленне адвакацкай дзейнасці ў дачыненні да Аляксандра Бірылава, Вольгі Дрозд, Іллі Казака, Сяргея Каліноўскага, Паўла Міронава.