Мінздароўя не выключае ўздыму захворвання ў сувязі са стэлс-амікронам
Міністэрства аховы здароўя Беларусі не выключае ўздыму захворвання ў сувязі са стэлс-амікронам, паведаміла журналістам начальнік аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан.

Яна патлумачыла, што для кожнай краіны ўздым захворвання характэрны ў розныя тэрміны. «На сёння вірус не мае нейкіх асаблівых, характэрных для сезоннага захворвання (тэндэнцый). Таму мы на сёння пакуль не можам казаць пра тое, што рост пойдзе, напрыклад, праз тыдзень, праз два», — адзначыла начальнік аддзела.
Разам з тым, па яе словах, варта адсочваць цыркуляцыю віруса, разумець, колькі людзей у працэнтных суадносінах інфіцыраваных гэтым варыянтам.