Мітрапаліт Веніямін узнагародзіў сілавікоў граматамі



Мітрапаліт Веніямін адправіў службу ў турэмным храме папраўчай калоніі № 14 у Навасадах (Барысаўскі раён). Патрыяршы экзарх Беларусі ўзнагародзіў граматай начальніка гэтай калоніі, – паведаміла прэс-служба Беларускага экзархату РПЦ.

“У гэты дзень архіярэйскімі граматамі Барысаўскай япархіі былі ўганараваныя начальнік ПК № 14, палкоўнік Васільевіч Юры Іванавіч і камандзір 740-га зенітнага ракетнага палка палкоўнік Сарока Андрэй Васільевіч”, — гаворыцца ў паведамленні экзархату.

У гэтай калоніі ўтрымліваюць ня менш за шэсць палітвязняў — Змітра Дашкевіча, Сяргея Дэцука, Міхаіла Зубкова, Пятра Канстанцінава, Яўгена Кузьмянкова, Станіслава Міхайлава.

Беларускае Радыё Рацыя